Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Вилейского райисполкома
Государственное учреждение образования
Куренецкая средняя школа
Пасля паўстання Каліноўскага Куранеччына перажывала сумныя часы. Па ўсяму Вілейскаму павету яшчэ доўга дзейнічала ваенна-судовая палітычная камісія, арышты не спыняліся. Войскі яшчэ гусцей раскватараваліся па павету. Ім было загадана кантраляваць усе вёскі, мястэчкі, заглядваць у хаты. На Куранеччыне вызначаліся падбухторшчыкі новых выступленняў, калі гэта ўжо не мела ніякага сэнсу і магло прынесці толькі шкоду. Пачаліся загадкавыя падпалы. Відаць гэта быў пратэст супраць крывавай расправы над кіраўнікамі паўстання. Пажары ўзнікалі і ў самім Куранцы і ўсяго ваколіцах: Слабадзе, Малмыгах, Лебедзеве, Гарадку каля Вілейкі.Жандармы прымалі самыя жорсткія меры, каб падавіць народны пратэст. У адной упражцы з жандармамі выступала і праваслаўнае духавенства. Яно вяло барацьбу за душы людскія. Народ жа беларускі праяўляў вялікую верацярпімасць. Яму было ўсё роўна, што католік, што праваслаўны. Рэлігійныя ўплывы даходзілі да таго, што ў адной сям'і старэйшы сын быў уніят, другі - католік, трэці - праваслаўны.Праваслаўныя свяшчэннікі заклікалі куранчан пераходзіць у праваслаўе. Не ўсе местачкоўцы на гэта пагаджаліся. I нарэшце прыйшоў загад: каталіцкі храм, пабудаваны ў 1810 годзе на месцы згарэўшага, ператварыць у праваслаўную царкву. У 1866 годзе той загад быў выкананы. Многа садзейнічаў пераводу ўніятаў у праваслаўе мітрапаліт Сямашка. Генерал-губернатар Віленскага краю М. М. Мураўёў добра разумеў, што трэба змагацца за розумы мясцовага насельніцтва. А ўжо тут немалую ролю магла адыграць школа з рускімі настаўнікамі і рускай мовай навучання. Мураўёў зазначаў, што адна руская школа можа прынесці царызму больш карысці, чым полк салдат. Пагэтаму з 1864 года ў Вілейскім павеце пачала ажыццяўляцца школьная рэформа. Паўсюдна пачалі адкрывацца школкі і вучылішчы: у тым ліку ў самой Вілейцы адкрылася ў 1865 годзе двухкласнае павятовае вучылішча. У Куранцы народнае вучылішча існавала з 1862 года, у ім выкладалі польскія настаўнікі. 3 1864 года ўсё памянялася: закон божы стаў выкладаць прыходскі свяшчэннік, а чытанне, пісьмо, арыфметыку - рускія настаўнікі.Дарэчы, рускіх настаўнікаў па першым часе не хапала, дык генерал- губернатар Мураўёў распарадзіўся амаль удвая павялічыць настаўніцкія аклады, пад'ёмныя, прагоны і іншыя ільготы для выкладчыкаў школ на Беларусі. Пасля гэтага кадравая праблема з настаўнікамі ў хуткім часе была вырашана.
У 1897 годзе у Куранцы была адкрыта яшчэ адна школа - царкоўна- прыходская. Па наваколлі Куранеччыны сталі працаваць школы граматы з адным годам навучання, у якіх дарэчы, працавалі і выпускнікі Куранецкага народнага вучылішча.Так, напрыклад, у в. Касута (у 1878 годзе) навучаў дзяцей мясцовы бацюшка, у в. Чыжэвічы (у 1881 годзе) - Сямён Фаміч Шарафановіч (Куранецкае народнае вучылішча), у в. Кузьмічы (у 1884 годзе) - Ілля Васільевіч Бутар (Куранецкае народнае вучылішча).
Захаваліся звесткі аб тым, што ў Куранецкім народным вучылішчы ў 1890 годзе навучаліся 64 хлопчыкі і 14 дзяўчынак, ў 1896 годзе - 64 хлопчыкі і 16 дзяўчынак, у 1905 годзе -113 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
Доўгі час народнае вучылішча ў Куранцы размяшчалася ў наёмным доме. Плата за наём памяшкання складала 30 рублёў у год. На ўтрыманне вучылішча штогод выдзялялася 200 рублёў з дзяржаўнага фонду і 30 рублёў з фонду павета.
У канцы XIX - пачатку XX стогоддзя быў пабудаваны будынак школы пры валасным упраўленні. Школа размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы будынка. Там быў адзін класны пакой, кватэра для настаўніка і пакой для пражывання вучняў з аддалёных вёсак. У пакоі для вучняў былі вялікія нары. Кожны вучань прывозіў свае пасцельныя рэчы і чыгунок для прыгатавання ежы. Ежу гатавалі самі у вялікай рускай печы.
У класным пакоі вучыліся ўсе чатыры класы адначасова. Сядзела ў пакоі чалавек 150. Парт не было, а былі доўгія лавы. Для таго, каб вучню прайсці да дошкі, патрэбна было пралезці пад усімі лавамі на каленках.
Як ужо гаварылася раней, вучні вывучалі рускую, царкоўна- славянскую мову, арыфметыку і закон божы.
У сувязі з тым, што адзін настаўнік не мог справіцца з усімі вучнямі, старэйшыя вучні прымацоўваліся да малодшых. Урок звычайна цягнуўся гадзіну, а то і болей.
3 1902 года па 1914 год да будынка школы зроблена прыбудова (у будынку фізкультурнай залы і сцэна). Цяпер у школе працавалі два настаўнікі. Пашыраўся праграмны матэрыял. Па арыфметыцы вывучаліся простыя і дзесятковыя дробы, працэнты. Уводзілася вывучэнне гісторыі (праўленне цароў), геаграфіі і геаметрыі.
Двухкласснае вучылішча існавала аж да 1917 года. У 1921 годзе Заходняя Беларусь па Рыжскаму мірнаму дагавору адышла да Польшчы. У Куранцы была адкрыта польская шасцігадовая, а затым сямігадовая школа. Да будынка школы была зроблена яшчэ адна прыбудова і аддадзены пад школьныя памяшканні былы будынак валаснога упраўлення.
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. была адкрыта беларуская сямігадовая школа, якая праіснавала да 1941 года.
Пры нямецка-фашысцкай акупацыі ў Куранцы працавала польская школа, у якой працавалі польскія настаўнікі. Але ўжо праз год (у 1942г.) адчынілася беларуская сямігодка. Руская мова была забаронена. Забаранялася карыстацца і савецкімі падручнікамі. Але дома вучні ўсё ж карысталіся імі.
Пасля выгнання нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Куранцы (1944) аднавілася савецкая ўлада і сямігадовая школа.
У 1947 г. сямігадовая школа была пераўтворана ў сярэднюю. У 1950 г. быў ажыццёўлены першы выпуск, тады сярэднюю школу скончылі 23 чалавекі.
Ішоў час. Пасля Вялікай Айчыннай вайны моладзь цягнулася да ведаў. Расла колькасць навучэнцаў, пагэтаму пры дзённай школе была адчынена школа рабочай моладзі (вячэрняя). Заняткі ў дзённай школе праходзілі ў дзве смены. А вечарам класы запаўнялі навучэнцы ШРМ.
Пад школу былі перададзены будынак былога ваенкамата (цераз дарогу). Але і гэта не задаволіла ўсе школьныя патрэбнасці.
У 50-я гады ў рэспубліцы пачалося будаўніцтва тыпавых будынкаў школ, сталі будаваць такія будынкі і ў Вілейскім раёне.Куранчане марылі аб
Настаўніцкі калектыў, грамадскасць Куранца выношвалі мару аб будаўніцтве новага будынка школы. Сталі пісаць пісьмы і звароты ва ўсе вышэйшыя дзяржаўныя органы, але безвынікова. На будаўніцтва новай школы не хапала сродкаў. I толькі ў сярэдзіне 60-х гадоў XX стагоддзя пытанне было вырашана. Вялікую ролю ў гэтым адыграў сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ А.Т.Караткевіч. Ён быў выстаўлены кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета па Куранецкай выбарчай акрузе. Пры сустрэчы з выбарпгчыкамі яму быў дадзены наказ аб жаданні людзей мець у вёсцы сучасны школьны будынак. Дэпутат А.Т.Караткевіч да запыту выбаршчыкаў аднёсся з ўсей сур'ёзнасцю. Пытанне было вырашана.
Запланавае будаўніцтва будынка Куранецкай СШ на 536 месцаў пачалося восенню 1966 года. Будаўніцтва ажыццяўляла ПМК -23.
Плённа працавалі на ніве народнай асветы лепшыя настаўнікі школы. Гэта выдатнік народнай асветы настаўніца пачатковых класаў Клімовіч М.В., заслужаная настаўніца БССР Саковіч Н.Я., Рудак П.Ф., Хорава Я.С., Вялюга М.Н., настаўнІцы мовы і літаратуры Сяргеева Р.А., Віткоўская Г.І., Шынкевіч В.С., Рабцаў М.І., замежнай мовы - Хадзінскі А.А., Разнічэнка Л.І., матэматыкі - Альфер І.Г., Ключнік П.М, Кальмакова А.Г., Грынцэвіч В.І., фізікі - заслужаны настаўнік БССР Масквічоў Я.І., хіміі - Хадзінская М.В., біялогіі -Кальмакова А.Г., Саковіч Л.Я., фізкультуры і ваенай падрыхтоўкі -Міхайлаў П.М., настаўнік працы - Разнічэнка М.Д., настаўнік геаграфіі - Бокун Г.М., Корда Я.М. і многія іншыя.
Змянілася ўжо пакаленне настаўнікаў, але традыцыі педкалектыву прадаўжаюцца. Настаўніцкая прафесія, па-ранейшаму з'яўляецца вядучай сярод выпускнікоў школы.Толькі ў Вілейскім раёне працуе болып за 50 настаўнікаў, выпускнікоў нашай школы. У родную школу пасля заканчэння ВНУ вярнуліся 11 выпускнікоў і працуюць вельмі паспяхова.
Гэта настаўнік біёлаг Рудак Н.Ю., настаўнікі пачатковых класаў Балкоўская І.С., Ярмоленка М.У., Клімковіч А.А., філолагі Цыбулькіна Г.Я., Красоўскі У.І., Вянгерская А.В. хімік Міцкевіч А.В, фізік Дзік А.С., гісторык Рагіня М.У..
За пасляваенныя гады з 1950 г. па 2015 г. школа выпусціла больш за 2000 выпускнікоў, 52 з якіх узнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі. Сярод выпускнікоў школы інжынеры, урачы, ваеныя работнікі культуры і навукі, сельскай гаспадаркі. Ёсць і свае славутасці: Мількота А.А. -былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі; Маркевіч А.А. - выкладчык лінгвістычнага універсітэта, паэт; Мартыненка Н.П. - вядучы інжынер-праграміст Нацбанка Рэспублікі Беларусь; Шульга С.К. - журналіст тэлебачання ў Гродне; Трубач С.У. - падпалкоўнік, выкладчык Маскоўскай ваенай акадэміі;БарташэвічА.А-прафесар,выкладчык БДТУ;Жалабковіч М.П.- выкладчык фізкультуры БДПУ імя М.Танка, заслужаны трэнер Беларусі і многія іншыя.
свернуть
История школы - это история развития школьного коллектива, история жизни и судеб её выпускников. В истории школы праздники и будни, и традиции. Одной из замечательных традиций являются встречи с выпускниками школы. Каждый выпуск интересен по своему. Но среди всех выпусков есть выпуск который отличается исключительной преданностью школьной дружбе.
Послевоенный период жизни школы,
Во время Великой отечественной войны Куренец был оккупирован немецкими захватчиками. В здании школы была размешена немецкая казарма. Школа не работала, хотя позже обучение детей была организовано на дому. Учили читать и писать на польском языке, хотя тайком дети читали на родном языке, писали на старых газетах.
Сразу после освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков в июле 1944 года были возобновлены занятия в школе в сентябре, к тому времени в Куренце была школа-семилетка .
С фронта были отозваны учителя для организации работы школ, обучения детей.
В 1945-1947 годах в школу стали прибывать учителя с высшим образованием. В 1947 году школа приобрела статус средней школы. Свой первый выпуск Куренецкая средняя школа произвела в 1950 году - аттестаты получили 21 ученик.
Параллельно с дневной Куренецкой средней школой работала в Куренце с 1947 года школа рабочей молодёжи (вечерняя школа), где обучались молодые люди более старшего возраста, которые «переросли» школу за годы войны и к тому времени уже работали, но не имели документов об образовании.
Восстанавливалось разрушенное войной хозяйство, входила в мирное русло жизнь, школа продолжала свою работу, формировался педагогический коллектив. Куренецкая средняя школа добивалась высоких результатов на районных олимпиадах по предметам, спортивных соревнованиях ,в организации опытнической работы на пришкольном участке.
Были годы «урожайных» выпусков(70-85 годы), когда были и параллели по два-три класса с выпуском 60,70,95 учеников. Это объясняется тем, что самый всплеск рождаемости был в послевоенные годы( 1945-1960годы),а в последующие годы выпуски не были такими многочисленными (85-90 годы) от 20 до 40 учеников, а с 1991 года были уже от 5 до 13 учеников.
За все послевоенные годы работы Куренецкой средней школы до сегодняшнего дня было выпущено 2105 учеников (из них 47 лучших учеников были награждены золотыми и серебряными медалями).
Год выпуска |
Количество |
Кол-во |
|
выпускников |
медалей |
1949-1950 |
21 |
|
1950-1951 |
19 |
|
1951-1952 |
40 |
|
1952-1953 |
40 |
|
1953-1954 |
55 |
|
1954-1955 |
55 |
|
1955-1956 |
59 |
2 серебряные |
1956-1957 |
54 |
|
1957-1958 |
54 |
|
1958-1959 |
40 |
|
1959-1960 |
27 |
1 серебряная |
1960-1961 |
28 |
3 золотые |
1961-1962 |
|
|
1962-1963 |
16 |
1 золотая + 1 серебряная |
1963-1964 |
29 |
1 золотая + 2 серебряные |
1964-1965 |
26 |
1 серебряная |
1965-1966 |
75 |
4 золотые + 4 серебряные |
1966-1967 |
49 |
1золотая + 1серебряная |
1967-1968 |
51 |
2 серебряные |
1968-1969 |
45 |
|
1969-1970 |
49 |
|
1970-1971 |
51 |
|
1971-1972 |
71 |
|
1972-1973 |
68 |
1 золотая |
1973-1974 |
62 |
2 золотые |
1974-1975 |
75 |
1 золотая |
1975-1976 |
95 |
2 золотые |
1976-1977 |
68 |
1 золотая |
1977-1978 |
62 |
3 золотые |
1978-1979 |
72 |
3 золотые |
1979-1980 |
66 |
|
1980-1981 |
69 |
4 золотые |
1981-1982 |
62 |
|
1982-1983 |
47 |
2 золотые |
1983-1984 |
42 |
3 золотые |
1984-1985 |
45 |
1 золотая |
1985-1986 |
42 |
|
1986-1987 |
21 |
|
1987-1988 |
22 |
|
1988-1989 |
29 |
|
1989-1990 |
20 |
1золотая + 2 серебряные |
1990-1991 |
21 |
|
1991-1992 |
8 |
1 серебряная |
1992-1993 |
13 |
|
1993-1994 |
8 |
|
1994-1995 |
7 |
|
1995-1996 |
9 |
|
1996-1997 |
5 |
|
1997-1998 |
11 |
1золотая +1 серебряная |
1998-1999 |
6 |
|
1999-2000 |
9 |
1 серебряная |
2000-2001 |
8 |
1 золотая |
2001-2002 |
9 |
|
2002-2003 |
4 |
2 золотые |
2003-2004 |
8 |
|
2004-2005 |
8 |
|
2005-2006 |
11 |
|
2006-2007 |
7 |
|
2007-2008 |
8 |
|
2008-2009 |
13 |
|
2009-2010 |
11 |
|
2010-2011 |
13 |
1 золотая |
2011-2012 |
9 |
|
2012-2013 |
9 |
1 золотая |
2013-2014 |
12 |
2 золотые |
ИТОГО |
2148 |
51 |
Школа рабочей молодёжи - вечерняя школа (работала с 1947 по 1970 годы) , где после работы учились те, кому необходим был аттестат о среднем образовании. За одной партой могли сидеть и молодые люди, и те, кому было давно за сорок лет, у кого свои дети учились в школе или закончили неё:
Прорвич Владимир Павлович (1919г.р) - закончил школу в 1968 году;
Альфер Тамара Павловна (1922 г.р) - в 1969 году.
346 учеников закончили школу рабочей молодёжи( двое из них награждены золотыми медалями).
Год выпуска |
Количество выпускников |
Количество медалей |
1950 |
7 |
|
1951 |
8 |
|
1952 |
10 |
|
1953 |
20 |
|
1954 |
25 |
|
1955 |
18 |
|
1956 |
12 |
|
1957 |
24 |
|
1958 |
12 |
|
1959 |
11 |
|
1960 |
9 |
|
1961 |
15 |
|
1962 |
11 |
1 золотая |
1963 |
22 |
1 золотая |
1964 |
43 |
|
1965 |
16 |
|
1966 |
18 |
|
1967 |
13 |
|
1968 |
18 |
|
1969 |
20 |
|
1970 |
14 |
|
ИТОГО |
346 |
2 |
Благодаря работе вечерней школы (ШРМ) более 300 человек получили документ о среднем образовании, который позволил им продолжить дальнейшее образование в техникумах и ВУЗах. Работа вечерней школы имела и большое воспитательное значение так, как в школе учились родители , показывая тем самым пример своим детям в стремлении к знаниям. Многие из тех, кто закончил ШРМ в будущем стали хорошими специалистами, руководителями предприятий и организаций, доказывая тем самым, что учиться никогда не поздно!
свернуть
№ п/п |
Ф.И.О. |
Дата рождения |
Преподав. предмет |
1 |
Кальмакова Александра Гордеевна |
09.12.1923 |
математика |
2 |
Балковский Анатолий Маркович |
02.12.1923 |
технич.труд, черчение |
3 |
Гринцевич Валентина Иосифовна |
19.05.1932 |
математика |
4 |
Шинкевич Валентина Степановна |
02.01.1932 |
русский язык и литература |
5 |
Семенкович Галина Игнатьевна |
18.08.1935 |
география, с/х труд |
6 |
Илькевич Надежда Игнатьевна |
20.12.1935 |
история |
7 |
Трубач Зинаида Николаевна |
19.12.1942 |
нач. классы, ГПД |
8 |
Шут Владимир Антонович |
27.01.1945 |
нем. язык, пионервожатый |
9 |
Николаенко Маргарита Петровна |
18.09.1947 |
математика, обслужив.труд |
10 |
Норко Валентина Александр |
28.05.1946 |
дефектолог
|
11 |
Терешко Ядвига Герасимовна |
30.11.1946 |
нач.кл, ГПД
|
12 |
Жингилевич Галина Владимировна |
07.07.1949 |
математика
|
13 |
Иванова Валентина Георгиевна |
02.07.1952 |
физика
|
14 |
Рудак Наталья Юрьевна |
16.07.1952 |
биология (работает) |
15 |
Матейкович Лариса Михайловна |
14.11.1952 |
математика
|
16 |
Жолнерович Лариса Александровна |
|
английский язык |
17 |
Дайнека Екатерина Викторовна |
|
математика |
18 |
Науменков Владимир Михайлович |
|
физика |