Шупенька Генадзь Серафімавіч

Нарадзіўся 6 мая 1936 г. у в. Падбярэззе Мядзельскага раёна. Беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1975 г. У час вайны быў скалечаны немцам летам 1941 г., цяжка захварэў на туберкулёз пазваночніка. У школу змог пайсці толькі ў 1945 г. Закончыў Ніўкаўскую пачатковую школу( 1949),Балашэўскую сямігодку (1952), Куранецкую СШ (з першым залатым медалём за шэсць выпускаў). Паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ. 3 2-га курса давялося на доўгія гады легчы у бальніцу, дзе перанёс некалькі аперацый, пасля чаго вучыўся нанава хадзіць. У 1965 годзе закончыў універсітэт, быў рэкамендаваны у аспірантуру, паспяхова здаў кандыдацк імінімум і пачаў пісаць дысертацыю. У 1969 г. быў накіраваны ў Навукова - даследчы інстытут педагогікі Міністэрства асветыБеларусі. Працаваў там старшым навуковым супрацоўнікам у галіне методыкі выкладання беларускай літаратуры ў школе. 3 1979 г. працуе у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, а потым - вядучым рэдактарам. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны ,Ганаровай граматай Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь.

поделиться в: