О школе

Статут ДУА "Куранецкая сярэдняя школа" і дапаўненні

Сертификат о государственной аккредитации

ИНСТРУКЦИЯ об организации пропускного режима

ПРАВИЛА внутреннего распорядка для учащихся государственного учреждения образования «Куренецкая средняя школа»

У 2023/2024 навучальным годзе дзяржаўная  ўстанова адукацыі “Куранецкая сярэдняя школа” працуе ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня і 5-дзённага вучэбнага тыдня, мае 11 класаў-камплектаў, з іх 4 класы (1,3,4,6) інтэграванага навучання і выхавання. Школу наведваюць  непаўналетнія з 5 населеных пунктаў, якія размяшчаюцца  на тэрыторыі Куранецкага і Крывасельскага сельскіх саветаў. Для вучняў арганізаваны падвоз  аўтобусам упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама. Усяго навучаецца 120 вучняў, на 1 ступені - 51, на 2 ступені- 58, на 3 ступені-11, з іх 5 з АПФР. Працуюць дзве групы прадоўжанага дня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. 

Педагагічны калектыў школы ўключае ў сябе 26 педагагічных работнікаў, з іх:

працэнт педагогаў з вышэйшай адукацыяй – 100%;

спецыялістаў ў прадметных абласцях  -  100%.

У 2023/2024 навучальным годзе 73% навучэнцаў 10-11 класаў ахоплены профільным навучаннем (11 клас, 10 клас - профіль). Вучні вывучаюць вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Матэматыка", "Біялогія" на павышаным узроўні і засвойваюць змест факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі" (10 клас).  Групы навучэнцаў 8 класа вывучаюць вучэбны прадмет "Фізіка" на павышаным узроўні. Групы навучэнцаў 9 класа вывучаюць вучэбны прадмет "Англійская мова" на павышаным узроўні.

Для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе ў школе адкрыты 25 факультатыўных заняткаў рознага накірунку для вучняў 1-11 класаў.

З мэтай арганізацыі вольнага часу вучняў у школе адкрыты і працуюць 10 школьных  аб’яднанняў па інтарэсах і 8 аб’яднанняў ад Вілейскага РЦДАДзіМ, дзе дзеці займаюцца танцамі, дэкаратыўна-прыкладным майстэрствам, асвойваюць азы пачатковага тэхнічнага мадэлявання, займаюцца спортам.

Кіраўніцтва школы: 

 183806-DSC_0663

Цыркулеўская Марына Уладзіміраўна  

Дырэктар школы

 DSCN4651

Балвака Алена Анатольеўна

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

 183808-image

Шупенька Алеся Аляксандраўна

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце