Сыракваш Дзмітрый Іванавіч
Дырэктар Беларускага аўтамабільнага завода ў 1979 - 1992 гг. Нарадзіўся 5 сакавіка 1933 года ў вёсцы Куранец. Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 г. інжынерам на Мінскім аўтазаводзе пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1958 г. на Бел АЗЕ: старшы інжынер - тэхнолаг, галоўны тэхнолаг, намеснік галоўнага інжынер. 3 1979 дырэктар завода.Дз. I. Сыракваш зрабіў вельм ішмат для развіцця завода і горада. Пры ім уведзены у эксплуатацыю плошчы новых цэхаў, канструктарска-доследнай базы, сістэма прамысловага водазабеспячэння, рэканструявана станцыя Жодзіна. У 1968 г. Дз. I. Сыракваш удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), “Знак Пашаны”, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Памёр у 1992 г. Адна з вуліц Жодзіна носіць яго імя.