Дубовік Клаўдзія Іванаўна
Нарадзілася ў вёсцы Багданава ў 1950 г. Скончыла Куранецкую сярэднюю школу ў 1967 г., Рыжскае вучылішча сувязі,факультэт журналістыкі БДУ. Працавала рэдактарам насценнай газеты завода “Зеніт” і ў рэдакцыі Маладзечанскай газеты “Святло камунізма”. Пяць гадоў была дэпутатам гарадскога Савета г. Вілейкі. Аўтар зборнікаў вершаў «Я вернусь к тебе...», «Молитва любви», паэм “Фальварак Багданава”, “Станіслава”, “Камень Стыда”, “Мястэчка Куранец”, “Чарапашкі ў Багданаве”.