Маркевіч Анатоль Аляксандравіч

Нарадзіўся у 1938 г. на Ушаччыне. Паслявайны разам з сям’ёй пераехаў на Вілейшчыну. Закончыў Куранецкую СШ у 1956 г. Закончыў інстытут замежныхмоў. Працаваў настаўнікам нямецкай мовы, старшым выкладчыкам ВНУ, трэцім сакратаром пасольства СССР уГерманіі, загадваў сектарам Савета Міністраў БССР. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры замежных моў Беларускага універсітэта культуры. Аўтар паэтычнага зборніка “Прости меня, сердце”. На яго вершы пісалі музыку I. Лучанок і У. Прохараў. Узнагароджаны медалямі “Ветэран працы”, “За ўзорную сацыялістычную працу” (ГДР).