Грынцэвіч Сяргей Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1966 г. у в. Клыні Вілейскага раёна.Закончыў Куранецкую СШ у 1983г. з залатым медалём. Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут.
Працаваў урачом Касцяневіцкай сельскай бальніцы, участковым тэрапеўтам Вілейскай паліклінікі. Зараз узначальвае гэту ўстанову. Чулы, душэўны чалавек, кваліфікаваны спецыяліст. Захапляецца краязнауствам, любіць падарожнічаць, вывучае гісторыю свайго роду.