Гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі “Куранецкая сярэдняя школа” “Куранецкі летапіс” пачынаў стварацца з 90-х гадоў мінулага стагоддзя з этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка”. Потым дадаліся інфармацыйна-гістарычныя стэнды аб гісторыі вёскі Куранец са старажытных часоў. Доўгі час у дадзеным памяшканні сумяшчаўся этнаграфічны куток і актавая зала. У 2018 годзе кіраўніцтвам школы было прынята рашэнне аддаць дадзенае памяшканне пад гісторыка-краязнаўчы музей. Музей займае памяшканне ў 57,8 кв.м. Ён складаецца з 5 раздзелаў экспазіцыі:
- Беларуская хатка
- З гісторыі роднага краю
- З гісторыі саўгаса/СВК “Вілейскі”
- З гісторыі школы
- Назад у СССР
Кіраўнік музея - настаўнік гісторыі Рагіня Марыя Уладзіміраўна.
У матэрыялах музея прасочваецца гісторыя населенага пункта, больш чым стогадовая гісторыя ўстановы адукацыі, прадметы этнаграфіі, кнігі і дзённікі навучэнцаў розных гадоў, фотаздымкі.
Виртуальные залы