АКЦЯБРАТЫ

3

Акцябронак – член арганізацыі ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Пачатковец у піянерскіх справах, гатовы прыняць і працягнуць традыцыі і гісторыю Піянерыі.

Прыём у арганізацыю малодшых школьнікаў праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на зборы дружыны адначасова з рытуалам прысваення звання «акцябраты».

Мэта аб'яднання:

 - дапамагчы дзецям ў спазнанні навакольнага свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, сям'і, у зносінах з прыродай.

Аб'яднанне «Акцябраты» уваходзіць у склад піянерскай дружыны. Узначальвае і каардынуе яго дзейнасць Савет сяброў "Акцябрат", у які ўваходзіць старэйшая важатая, класныя кіраўнікі і памочнікі «акцябрат».

Сімвал “Акцябрат” – Акцябрацкі значок - нагрудны значок у выглядзе пяціканцовай зорачкі, тры верхніх прамяня якой афарбаваныя ў чырвоны, два ніжніх - у зялёны колер. У цэнтры зорачкі - карта рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Значок акцябрацкі носіцца на левым баку грудзей. Значок з'яўляецца сімвалам прыналежнасці дзяцей да акцябрацкай групы.

4

56