Статут ДУА "Куранецкая сярэдняя школа" і дапаўненні
Сертификат о государственной аккредитации
ИНСТРУКЦИЯ об организации пропускного режима
У 2022/2023 навучальным годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Куранецкая сярэдняя школа” працуе ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня і 5-дзённага вучэбнага тыдня, мае 11 класаў-камплектаў, з іх 4 класы (1,3,4,6) інтэграванага навучання і выхавання. Школу наведваюць непаўналетнія з 5 населеных пунктаў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі Куранецкага і Крывасельскага сельскіх саветаў. Для вучняў арганізаваны падвоз аўтобусам упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама. Усяго навучаецца 120 вучняў, на 1 ступені - 51, на 2 ступені- 58, на 3 ступені-11, з іх 5 з АПФР. Працуюць дзве групы прадоўжанага дня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Педагагічны калектыў школы ўключае ў сябе 26 педагагічных работнікаў, з іх:
працэнт педагогаў з вышэйшай адукацыяй – 100%;
спецыялістаў ў прадметных абласцях - 100%.
У 2022/2023 навучальным годзе 73% навучэнцаў 10-11 класаў ахоплены профільным навучаннем (11 клас - педагагічнага накірунку, 10 клас - профіль). Вучні вывучаюць вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Матэматыка", "Гісторыя Беларусі" на павышаным узроўні і засвойваюць змест факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію" (11 клас). Вучні 11 класа, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні ў рамках вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" асвойваюць прафесіі "Прадавец", "Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын" на базе Вілейскага дзяржаўнага каледжа. Групы навучэнцаў 8 класа вывучаюць вучэбны прадмет "Англійская мова" на павышаным узроўні.
Для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу ў 2022/2023 навучальным годзе ў школе адкрыты 25 факультатыўных заняткаў рознага накірунку для вучняў 1-11 класаў.
З мэтай арганізацыі вольнага часу вучняў у школе адкрыты і працуюць 10 школьных аб’яднанняў па інтарэсах і 8 аб’яднанняў ад Вілейскага РЦДАДзіМ, дзе дзеці займаюцца танцамі, дэкаратыўна-прыкладным майстэрствам, асвойваюць азы пачатковага тэхнічнага мадэлявання, займаюцца спортам.
Кіраўніцтва школы:
|
Цыркулеўская Марына Уладзіміраўна |
Дырэктар школы |
|
Балвака Алена Анатольеўна |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце |
|
Шупенька Алеся Аляксандраўна |
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце |