Як ты дорага мне, мая родная мова

24.09.2022

У перыяд з 19 па 23 верасня ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках

Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

Настаўнікі беларускай мовы ў 9-11 класах правялі Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

Бібліятэкар арганізавала ў бібліятэцы выставу “Сэрцам роднага слова краніся”

Настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі беларускай мовы правяліакцыяю“Размаўляй са мной па-беларуску”

Класныя кіраўнікі разам з хормайстрам Куранецкага СДК Дзік Н.В. арганізавалі выкананне песень да свята Дажынкі.

Кіраўнік музея разам з выхаванцамі гуртка “Музейная справа” правяла для вучняў школы экскурсію ў школьным  музеі “Аб родным краі роднай мовай”.

Вучні школы прынялі ўдзел у  віктарыне“Чароўны куфэрак”, гасцёўні “У гасцях у казкі”, віктарыне “Беларуская скарбонка”.