Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе таксама адзначылі гэта свята.

Што было ў гэты дзень? З самага ранку і да канца ў дня на перапынках у школе гучала папулярная музыка беларускіх выканаўцаў на беларускай мове. Пасля першага урока для усіх вучняў прайшла святочная лінейка, якой пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Пасля другога і трэцяга ўрока Марына Уладзіміраўна Цыркулеўская правала  конкурс “Мазгавы штурм “Латарэя беларускіх афарызмаў”, дзе трэба было перакласці з рускай мовы на беларускую напростыя словы і словазлучэнні.  Калі выканаў заданне правільна – атрымай прыз- салодкую цукерку.

Пасля чацвертага і пятага ўрокаў  ўсе жадаючыя змаглі паўдзеьнічаць у квэст-гульні “Скарбы роднага слова”. Па ўсей школе былі схаваны часткі народных прыказак і прымавак. Дзеці павінны былі іх знайсці і злучыць у адно. Той, хто знайшоў і сабраў найбольш прыказак, сталі пераможцамі. Падрыхтавала мерапрыемства Алена Валер’еўна Вянгерская.

Святкаваннне Міжнароднага Дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны з нас павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Мы гэта разумеем і стараемся удасканальваць сваё валоданне роднай мовай.