Экскурсія ў музей Першай сусветнай вайны (в.Заброддзе)

02.10.2021

       2 кастрычніка  ў межах фестывалю “Светлае слова”  вучні нашай школы наведалі музей Першай сусветнай вайны ў в. Заброддзе. Навучэнцаў 3-8 класаў гасцінна  сустрэла Валянціна Цітовіч, адна з заснавальнікаў і кіраўнікоў музея. Цікава было паслухаць пра  гісторыю  стварэння музея-часоўні.  Дзеці змаглі  дакрануцца да гісторыі, памаліцца аб упакаенні душ загінуўшых салдатаў Першай сусветнай вайны. Потым наведалі цягнік, дзе  ўвазе наведвальнікаў была прапанавана панарама ваеннага бою.

      Другая частка экскурсіі  прайшла ў музеі народнага побыту  беларусаў. Дзеці змаглі заглянуць на стагоддзе назад, пазнаёміцца з прыладамі працы і гаспадарчымі прыстасаваннямі.  Экскурсія прайшла  цікава і прымусіла задумацца  аб   каштоўных  здабытках сучаснага жыцця.